Навальніцы і да 24 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 12 жніўня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі — 7-8 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 18-24 градусаў.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».