Футбольны «Матч Памяці» адбудзецца сёння на мінскім стадыёне «Дынама-Юні», паведамляе БелТА.
Сустрэча, якая пачнецца ў 17.00, прысвечана журботнай даце — 45 гадоў таму ў авіякатастрофе загінулі футбалісты ташкенцкага «Пахтакора», якія ляцелі ў Мінск на гульню чэмпіянату СССР. 11 жніўня 1979 года ў небе над Днепрадзяржынскам (цяпер Каменскае) сутыкнуліся два пасажырскія самалёты, у адным з якіх ляцеў «Пахтакор».
У сённяшніх памятных мерапрыемствах прымуць удзел ветэраны мінскага «Дынама» і «Пахтакора», а таксама вядомыя футбалісты іншых каманд, якія гулялі ў чэмпіянаце СССР. Разам з імі на поле выйдуць і маладыя ігракі. Уваход на матч вольны. Падобныя памятныя футбольныя матчы праводзяцца рэгулярна ў гадавіну трагедыі.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.