Вы тут

У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаслужачыя войскаў тэрабароны прынялі прысягу


У Маскоўскім раёне Мінска 90 ваеннаслужачых войскаў тэрытарыяльнай абароны прынялі прысягу. Паглядзіце, як гэта было!


Цырыманіял праходзіў 11 жніўня, сёння, у цэнтральнай частцы парка імя Паўлава ў прысутнасці кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяны Калядкі і іншых ганаровых гасцей.

— Прысягаючы на вернасць свайму народу, важна памятаць аб тым, што вы з’яўляецеся абаронай і апорай дзяржавы і свайго народа. Вы станеце ў строй, у якім калісьці, плячом да пляча ішлі скрозь ваеннае ліхалецце нашы гераічнымі продкі, вызваліўшы Радзіму ад лютага агрэсара. Сёння і вам, вайскоўцам тэрытарыяльных войскаў, неабходна адточваць ратнае майстэрства, каб умець абараняць мірнае неба над галавой, і каб заўседы існавала магчымасць працаваць, вучыцца і будаваць добрае жыццё ўсяму беларускаму народу. Высока і з гонарам нясіце ганаровы сцяг “абаронцы Айчыны", — з прывітальным словам і з пажаданнямі дабра і шчасця звярнулася да прысутных Таццяна Калядка.

Ваеннаслужачыя прынялі прысягу, і тэрытарыяльныя войскі папоўніліся новымі байцамі.

Аляксандр Грыгор’еў;
Фота: Віктар Драчоў, Аляксандр Грыгор’еў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.