Вы тут

Каля 1,3 тыс. чалавек эвакуіравалі ў Дортмундзе з-за бомбы часоў Другой Сусветнай вайны


Каля 1,3 тыс. чалавек эвакуіравалі ў Дортмундзе з-за 250-кілаграмовай бомбы часоў Другой Сусветнай вайны, якую выявілі перад пачаткам будаўнічых работ, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт гарадской адміністрацыі.


Фота Päästeamet

Бомба амерыканскай вытворчасці з узрывальнікам была выяўленая перад правядзеннем будаўнічых работ на тэрыторыі аднаго з паркаў. Супрацоўнікі службы па абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў раніцай вывучылі знаходку і прынялі рашэнне абясшкодзіць яе. Сярод эвакуяваных каля 300 пастаяльцаў двух дамоў для састарэлых. Як доўга будзе доўжыцца аперацыя па абясшкоджванні, пакуль не гаворыцца.

Паводле прыблізных падлікаў, у канцы Другой сусветнай вайны на гітлераўскую Германію было скінута больш за 2 млн бомбаў розных калібраў, 10-20% з іх не разарваліся. Некалькі разоў на год снарады выяўляюць рабочыя пры пракладцы дарог або закладцы падмурка новых будынкаў. Як правіла, ніякай пагрозы для жыцця людзей такія знаходкі не ўяўляюць, сапёры абясшкоджваюць іх на працягу некалькіх гадзін.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.