У Шчучынскім раёне ў лесе шукаюць трохгадовага хлопчыка, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
У лесе паблізу вёскі Даўлюдаўшчына сёння каля 14.30 заблукаў трохгадовы хлопчык Руслан. Дзіця ростам каля 100 см, вочы карыя, валасы цёмныя. Быў апрануты ў светлую куртку, цёмна-сінія штаны, зялёныя красоўкі, светлую кепку. На пошукі дзіцяці ўзняты ўвесь асабісты склад мясцовага райаддзела міліцыі, прыцягнуты вайскоўцы ўнутраных войскаў, работнікі МНС і добраахвотнікі.
Калі камусьці што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклага, МУС просіць паведаміць пра гэта па нумары 102.
Прэв’ю: pexels
Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.
Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?
Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.