Вулічны мастак-ананім Бэнксі стварыў у Лондане сёмае за тыдзень графіці на тэму жывёл. Фатаграфію, якая пацвярджае аўтарства, ён апублікаваў у Instagram, паведамляе ТАСС.
«Палатном» для новай працы стала будка паліцыі ў Сіці, на якой Бэнксі адлюстраваў піранняў. Да гэтага ён намаляваў на розных аб’ектах у Лондане горнага казла, двух сланоў, малпаў, ваўка, пеліканаў і котку. Дзвюх работ ужо не існуе: ваўка, які быў намаляваны на спадарожнікавай антэне, скралі праз некалькі гадзін, а часовыя шчыты, на якіх была котка, разабралі рабочыя.
Сам мастак у сваіх пастах у сацыяльных сетках не даў ніякіх тлумачэнняў, што ўяўляе сабой арт-звярынец на вуліцах Лондана, і ці хаваецца за гэтымі выявамі нейкі двайны сэнс.
Бэнксі – адзін з самых запатрабаваных вулічных мастакоў сучаснасці. Усе гэтыя гады яму ўдавалася захоўваць у таямніцы сваю асобу: нікому, акрамя яго бліжэйшых памочнікаў, не вядома, як ён выглядае і як яго на сам рэч завуць. Аднак у адным з ранніх інтэрв’ю, на якое вяшчальная карпарацыя ВВС звярнула ўвагу ў лістападзе 2023 года, яшчэ малады мастак, ніжняя частка твару якога закрытая, дазваляе журналісту называць яго Робі, адказваючы на пытанне, ці можна лічыць, што яго поўнае імя – Роберт Бэнкс. Але не выключана, што і ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра псеўданіме або выдуманае імя. Фірмовы стыль Бэнксі – рэалістычныя чорна-белыя графіці, у якіх ён падымае пытанні сацыяльнай няроўнасці, крывадушнасці ўладаў, а таксама іншыя тэмы, уключаючы пандэмію COVID-19.
Цэны на творы мастака працягваюць расці. У кастрычніку 2021 года малюнак Бэнксі, які атрымаў сусветную вядомасць пасля таго, як яго ледзь не знішчыў усталяваны аўтарам унутры рамы патаемны шродэр, сышоў з малатка ў Лондане за рэкордныя £18,6 млн ($25,4 млн па курсе на той момант).
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.