На стадыёне «Стад дэ Франс» у Парыжы прайшла цырымонія закрыцця XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы падчас галоўнага старту чатырохгоддзя праходзілі ў сталіцы Францыі з 24 ліпеня па 11 жніўня. Беларускія атлеты, якія выступалі на Алімпіядзе ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі — адзін залаты, два сярэбраныя і адзін бронзавы. На вышэйшую ступень п’едэстала ў мужчынскіх скачках на батуце падняўся Іван Літвіновіч, у жанчын у гэтым жа відзе спорту другой стала Віялета Бардзілоўская. У турніры адзіночак у акадэмічным веславанні серабро выйграў Яўген Залаты, а ў спаборніцтвах штангістаў у вагавой катэгорыі да 102 кг бронзу здабыў Яўген Ціханцоў.
Таксама ў склад беларускай дэлегацыі на Гульні ўваходзілі весляры Таццяна Клімовіч, Юлія Трушкіна і Уладзіслаў Кравец, штангістка Сюзана Валадзько, плыўцы Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко і Ілья Шымановіч, стрэлкі Дар’я Тэпрысхад і Аляксандра Пятрова, веласіпедыстка Ганна Церах, а таксама тхэквандыст Георгій Гурцыеў.
Усяго ўдзел у Алімпійскіх гульнях прынялі больш за 10 тыс. спартсменаў, якія разыгралі 329 камплектаў узнагарод. Перамогу ў медальным заліку атрымала каманда ЗША, прадстаўнікі якой выйгралі 126 узнагарод (40-44-42). Беларусь у выпадку ўліку яе выніку (1-2-1) у агульнай табліцы замкнула б топ-50 сярод 206 зборных.
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.