Механізм аказання сем’ям дапамогі да новага навучальнага года нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Кампанія па аказанні дапамогі сем’ям у падрыхтоўцы дзяцей да школы праводзіцца штогод. Як адзначылі ў ведамстве, падтрымка аказваецца праз прадастаўленне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, дабрачыннай дапамозе, а таксама дапамогі па месцы працы бацькоў.
У рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» шматдзетныя сем’і незалежна ад даходу могуць разлічваць на аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Памер выплаты на кожнае дзіця-школьнік — Br129,9 (30 працэнтаў БПМ, якое дзейнічае на 1 жніўня 2024 года).
Для атрымання неабходна звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці. У Мінску, асобных раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.
Малазабяспечаным сем’ям, у тым ліку шматдзетным, аказваецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Для яе атрымання неабходна звяртацца ў службу «адно акно» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў.
Работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, дапамога можа быць аказана па месцы работы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка.
Таксама ў ліпені-жніўні па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Партфель першакласніка» і іншыя, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».