Вы тут

Прэзідэнт World Athletics збіраецца стаць кіраўніком МАК


Кіраўнік Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (World Athletics) брытанец Себасцьян Коў пацвердзіў намер пазмагацца за пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта пасля таго, як Томас Бах сыдзе ў адстаўку, паведамляе выданне Daily Mail.


Фота БелТА

Сесія МАК прайшла ў суботу ў Парыжы, на ёй 70-гадовы Бах паведаміў, што не збіраецца абірацца на новы тэрмін. Каля руля арганізацыі ён знаходзіцца з 2013-га, а ў 2021-м быў пераабраны на чатырохгадовы тэрмін, які павінен стаць для яго апошнім у адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй.

Коў адзначыў, што большую частку жыцця прысвяціў алімпійскаму руху, а гэта можа быць карысным для МАК.

«Я заўсёды ясна даваў зразумець, што, калі з’явіцца такая магчымасць, я сур’ёзна падумаю аб гэтым. Магчымасць з’явілася, і мне, відавочна, трэба падумаць. Вядома, я збіраюся яе разгледзець», — дадаў ён.

Коў узначаліў Сусветную лёгкаатлетычную асацыяцыю ў 2015 годзе. У снежні 2023-га МАК дапусціў атлетаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Аднак Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя заявіла, што не стане дапускаць беларусаў і расіян.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.