Вы тут

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 7 млн ​​тон збожжа


У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш як 7 млн ​​т збожжа, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

У Беларусі на 12 жніўня намалочана збожжа (з улікам рапсу) 7,066 млн т, з іх — 6,010 млн т збожжавых і зернебабовых культур (87 працэнтаў плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць — 33,6 ц/га), 1,056 млн т азімага рапсу.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,916 млн.т, Гродзенская — 1,619 млн.т, Брэсцкая — 1,568 млн.т, Магілёўская — 761,2 тыс.т, Гомельская — 671,3 тыс.т, Віцебская — 560 тыс.т.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.