Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Вы павінны разумець, што спакойнага жыцця не будзе


Новы рабочы тыдзень пачаўся з новых прызначэнняў. Панядзелак у графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — кадравы дзень. Новыя кіраўнікі з’явіліся ў дзяржаўных органах, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, дыпламатачных прадстаўніцтвах. 


Пархомчык — губернатар, Каранкевіч — віцэ-прэм’ер

Кіраўнік дзяржавы прызанчыў Пятра Пархомчыка старшынёй Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён займаў пасаду нвіцэ-прэм’ера. «Трэба разумець, што адна справа віцэ-прэм’ер, іншая справа — самастойная праца ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыня аблвыканкама — гэта цэнтральная фігура ў органах улады Беларусі, гэта таксама трэба разумець Брэсцкая вобласць — добрая вобласць, але няпростая», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да новага губернатара. Ён растлумачыў, што прызначаны Пётр Пархомчык на гэту пасаду невыпадкова — трэба разабрацца з прамысловасцю ў рэгіёне. За сельскую гаспадарку адказны Міхаіл Русы, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Брэсцкай вобласці, які ў ранейшыя гады быў віцэ-прэм’ерам, які курыруе АПК, і кіраўніком Мінсельгасхарча. Прэзідэнт падкрэсліў, што Пётр Пархомчык лепей чым хто-небудзь ведае айчынную прамысловасцю. «Я спадзяюся, што мы забудзем пра ўсякія размовы аб праблемах з прамысловасцю. Хоць Міхаіл Іванавіч Русы гаворыць, 3-4 прадпрыемствы ў Брэсцкай вобласці ёсць адносна праблемныя. Парадак там будзе наведзены і вынік будзе добры, яшчэ лепшы, чым зараз, — вось заява чалавека, які фактычна зараз адказвае за ўсе пытанні ў Брэсцкай вобласці. Я думаю, з кім-кім, а з Міхаілам Іванавічам вы заўсёды знойдзеце агульную мову», — звярнуўся Прэзідэнт да Пятра Пархомчыка. 

За прамысловасць ва ўрадзе замест Пятра Пархомчыка будзе адказваць Віктар Каранкевіч, які да ўчарашняга дня быў міністрам энергетыкі. «Акрамя ўсяго іншага, за табой застаюцца наступствы ўрагану. Трэба зрабіць тое, аб чым мы казалі. Тым больш зараз магчымасцяў больш. Трэба прыводзіць у парадак усе сеткі, паглядзець, дзе што трэба зрабіць. І разам з новым міністрам папрацуй, перадай яму тое, што трэба зрабіць», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. Гэтае ж пытанне застаецца пад адказнасцю і Пятра Пархомчыка. «Я толькі баюся Віктар Міхайлавіч, што вы там з-за характару такога акуратнага і па маладосці неяк асцярожнічаць пачнеце ў самым пачатку. Але вы павінны разумець, што спакойнага жыцця не будзе. Прамысловасць — гэта ж аснова краіны, эканомікі і яна павінна даваць вынік», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. 

Міністэрства энергетыкі узначаліў Аляксей Кушнарэнка, былы генеральныдырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз». «Там дастаткова працы, асабліва зараз і на перспектыву. Што тычыцца будзем — не будзем будаваць новую атамную станцыю. І што тычыцца навядзення парадку там», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што аб працы Аляксея Кушнарэнкі на іншых пасадах атрымліваў толькі станоўчыя водгукі. «Спадзяюся, што мы не страцім міністэрства» , - заўважыў беларускі лідар. 

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Валерый Вярэніч прызначаны начальнікам дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка».

«Хаосу быць не павінна»

Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Генадзя Сабыніча на пасаду першага намесніка Віцебскага аблвыканкама, раней ён узначальваў Віцебскі гарвыканкам. «Гаворачы аб Віцебскай вобласці ўвогуле, там работы непачаты край. Можа, нават і добра, што вы пагадзіліся з горада пайсці на гэтую пасаду працаваць», — звярнуўся да яго кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што хуткім часам плануе наведаць Віцебскую вобласць, ацаніць сітуацыю ў паўночна-заходняй і паўночнай частках рэгіёна. «Бярыцеся за справу з губернатарам і дзейнічайце, — паставіў залачу ён. — У мяне такая насцярожанасць, што часта вы не вырашаеце элементарныя пытанні ў вобласці. Або губернатар іх не бачыць. Вы зарастаеце пустазеллем, рознага роду смеццем і іншае. А парадак трэба наводзіць ва ўсім». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спасылацца на цяжкія ўмовы Віцебскай вобласці не варта. «Нармальная Віцебская вобласць, клімат сур’ёзна мяняецца, змяніўся. Трэба працаваць. Толькі трэба вызначыцца, што вы ў Віцебскай вобласці будзеце апрацоўваць на зямлі і чаго вы хочаце ад Віцебскай вобласці ў прамысловасці. Трэба сістэматызавацца, хаосу быць не павінна», — падкрэсліў ён. Прэзідэнт таксама адзначыў, што кіраўніцтва Віцебскай вобласці павінна разумна працаваць з інтэграцыйнымі структурамі, створанымі ў рэгіёне. 

Андрэй Конеў, дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва. Фундаментальна новай задачы Прэзідэнт перад ім не паставіў: «Наводзьце парадак у Магілёве, Магілёў не павінен адставаць у развіцці ад іншых гарадоў».

«Вы прэзідэнты ў сваім раёне»

Паўнамоцтвы і адказнасць кіраўнікоў райвыканкамаў актыўна абмяркоўвалі падчас нядаўніх камандзіровак Прэзідэнта ў Магілёўскую вобласць. Абмеркаванне гэтага пытання працягнулася і ў кадравы дзень. «Работа ў гэтым плане ідзе, і нам трэба яе скончыць, параіўшыся найперш з кіраўнікамі раёнаў. Я маю на ўвазе, паўнамоцтвы старшыняў райвыканкамаў. Па маім глыбокім перакананні, гэта найважнейшая структура ў органах улады ў нас не тое што недазагружаная, яна мае не зусім дакладныя арыенціры па стратэгіі і тактыцы сваёй работы. Прыходзіць старшыня райвыканкама — ён павінен дакладна ведаць сваю мяжу, свае паўнамоцтвы, што ён павінен рабіць, чым займаецца», — адзначыў Прэзідэнт. Па яго словах, дакладна акрэсліць паўнамоцтвы і абавязкі кіраўнікоў раёнаў асабліва важна зараз. З’явілася шмат прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці, акрамя дзяржаўных, рознага ўзроўню падпарадкавання і некаторыя кіраўнікі, якія фактычна з’яўляюцца добрымі шэфамі для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, лічаць, што старшыня райвыканкама наогул не павінен заходзіць і курыраваць нейкія пытанні. «Гэта няправільна. Яшчэ раз паўтару — вы прэзідэнты на гэтым кавалачку зямлі ў сваім раёне. Вы павінны ўмешвацца ў любыя пытанні, калі вы бачыце, што яны вырашаюцца не таму, што павінны вырашацца, калі гэта супярэчыць той палітыцы, якая праводзіцца ў Беларусі. Таму ў гэтым плане мы сур’ёзна папрацуем, магчыма, выйдзем на прыняцце нарматыўна-прававога акта, гэта будзе дакумент, які вы возьмеце і будзеце разумець, дзе вашы правы для таго, каб дзейнічаць, і дзе яны абмежаваны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт заўважыў, што новыя старшыні райвыканкамаў ідуць працаваць туды, дзе сельская гаспадарка з’яўляецца асноўным напрамкам дзейнасці. «Мы вельмі шмат на прыкладзе Шклоўскага і Аршанскага раёна гаварылі аб далейшым развіцці сельскай гаспадаркі. Але ў некаторых раёнах, напрыклад, у Быхаўскім, непачаты край работы ўвогуле па навядзенні элементарнага парадку. І я вельмі разлічваю, што з вашым прыходам туды сітуацыя зменіцца». — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да новага старшыні Быхаўскага райвыканкама Аляксандра Кісялёва, які раней працаваў першым намеснікам Шклоўскага райвыканкама. «Трэба наводзіць парадак і забыцца пра тое, што гэты раён не падобны нечым да іншых. Так, там глебы і землі крыху іншыя, чым у Шклоўскім раёне, але працаваць там можна і трэба. Буду вітаць і падтрымліваць, калі ініцыятыва з вашага боку будзе вельмі сур’ёзная», — сказаў Прэзідэнт.

Новаму старшыні Любанскага райвыканкама Віталю Платуну кіраўнік дзяржавы параіў не забываць, што ў раёне будуецца горна-абагачальны камбінат. «Таму інвестару, які пачынаў будаўніцтва, была пастаўлена задача, што Любань павінна стаць другой сталіцай шахцёраў», — нагадаў ён. Кіраўнік дзяржавы даручыў кіраўніку раёна навесці там парадак, наколькі гэта магчыма. «Як бы ні было складана, попыт на мінеральны ўгнаенні вельмі сур’ёзны, не толькі ўнутры нашай краіны, але і на знешніх рынках і нейкую лішнюю капейку яны змогуць інвеставаць у Любанскі раён. Я ўжо не гавару аб тым, што раённы цэнтр павінен змяніцца і павінна ісці будаўніцтва жылля для тых работнікаў, якія будуць працаваць на гэтым камбінаце», — акрэсліў задачы Прэзідэнт. 

Былы кіраўнік адміністрацыі Ленінскага райвыканкама Бабруйска Андрэй Дубінчык ўзначаліў Асіповіцкі райвыканкам. Прэзідэнт параіў яму звярнуць увагу не толькі на сяло, але і на прамысловасць у раёне. «Перспектывы тут вельмі сур’ёзныя», — адзначыў ён. Дзмітрый Захарчук, старшыня Воранаўскага райвыканкама, пераязжае ў Ваўкавыскі райвыканкам. 

«Яшчэ раз паўтару — навядзіце парадак у сваіх раёнах» — паставіў Прэзідэнт агульную для ўсіх задачу. 

Таксама Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Таццяны Астрэйка на пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, Аляксандр Суднік — новы намеснік міністра фінансаў. Кандыдатура Андрэя Пракапчука ўзгоднена на пасаду дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў. Кіраўнік дзяржавы прызначыў і новых паслоў у шэраг краін. Ігар Маршалаў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь ў Анголе і па сумяшчальніцтве ў Замбіі. Раней ён прадстаўляў інтарэсы нашай краіны ў Зімбабвэ. Міахіл Касько — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларсь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-ланка па сумяшчальніцтву. Да гэтага ён быў паслом Беларусі ў Індыі. Раман Раманоўскі прызначаны пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі і АСЕАН па сумяшчальніцтву. 

У тэму 

Сваімі планамі і мэтамі на новым месцы новапрызначаныя падзяліліся з журналістамі. 

Віктар Каранкевіч, намеснік прэм’ер-міністра: «Самае галоўнае — якасць прадукцыі, пашырэнне асартыменту за кошт укаранення новага сучаснага абсталявання, мадэрнізацыя дзеючых і стварэнне новых вытворчасцей. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая будзе запатрабавана як на ўнутраным рынку, так і на знешнім. Ну і ў фокусе ўвагі будзе заставацца энергетыка».


Аляксей Кушнарэнка, міністр энергетыкі: «Энергетыка, па сутнасці, з’яўляецца крывяноснай сістэмай эканомікі. Яна таксама з’яўляецца важнейшым элементам жыццезабеспячэння насельніцтва. Як паказалі апошнія падзеі, звязаныя са стыхійнымі з’явамі ў прыродзе, усе звярнулі ўвагу і адчулі, што такое быць у доме без святла, без энергазабеспячэння. Сістэма сфарміравана дзесяцігоддзямі. Яна самадастатковая — беларуская энергетыка. Але пры гэтым няма мяжы дасканаласці. І вядома, усе намаганні будуць накіраваны на тое, каб забяспечыць безаварыйныя, бесперабойныя, даступныя і якасныя энергазабеспячэнне, газазабеспячэнне, торфазабеспячэнне. Усё, што знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрствы энергетыкі».


Пётр Пархомчык, старшыня Брэсцкага аблвыканкама: «Прэзідэнт спадзяецца, што мы зможам разгарнуць шырокамаштабную работу ў галіне імпартазамяшчэння, інвестыцыйнага развіцця, створым нейкія новыя прадпрыемствы. Скажу шчыра, ужо ёсць такія планы. Да канца года пастараемся арганізаваць новае прадпрыемства ў Баранавічах». Губернатар расказаў, што зараз беларускі бок супрацоўнічае кітайскай кампаніяй Midea Group. У планах — выпуск бытавой тэхнікі, канкрэтна — халадзільнікаў. 


Валерый Вярэніч, начальнік Беларускай чыгункі: «Няпростыя часы прайшлі. На сённяшні момант вывучаны новыя рынкі. Мы актыўна ўдзельнічаем у новых міжнародных транспартных калідорах: Поўнач — Поўдзень, Поўдзень — Поўнач. Праведзены шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаў — удзельніц гэтых транспартных калідораў. Плюс да ўсяго разглядаюцца ўжо падкалідоры: Поўдзень — Паўночны Захад, Паўночны Захад — Поўдзень. Цяпер важна правесці пэўную работу па кантэйнерызацыі перавозак, па далейшым паглыбленні лагістыкі, па развіцці тэрмінальных гаспадарак і напоўніць гэтыя калідоры таварамі нашых прадпрыемстваў».


Віталь Платун, старшыня Любанскага райвыканкама: «Любанскі раён — гэта аграрны раён, гэта галіна мне знаёмая. У першую чаргу пачнём з паляпшэння сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Таксама была пастаўлена задача звярнуць увагу на будаўніцтве горнаабагачальнага камбіната „Нежын“. На сёння работы на будаўніцтве камбіната аднавіліся, пастаўлена задача да 1 чэрвеня 2025 года іх завяршыць. Праблемы будуць, не ўсё так лёгка, але будзем старацца. У цэлым хачу сказаць, што рабочыя кадры ў раёне ёсць, працаваць ёсць з кім. Самае галоўнае паставіць задачу так, каб Любанскі раён стаў як мінімум у пяцёрцы лідараў Мінскай вобласці. Што тычыцца даручэння быць прэзідэнтам у сваім раёне... Адказнасць каласальная, але мы павінны працаваць так, каб ствараць выгоды для людзей, якія жывуць на гэтым кавалачку зямлі».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

прэзідэнт беларусі аляксандр лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта ісламскай рэспублікі пакістан асіфа алі зардары, прэм’ер-міністра гэтай краіны міяна мухамада шахбаза шарыфа і пакістанскі народ з нацыянальным святам — днём незалежнасці. аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


фота: белта

«нашы краіны на працягу доўгіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу. у гэтым годзе мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, што, упэўнены, пасадзейнічае росквіту беларусі і пакістана», — гаворыцца ў віншаванні асіфу алі зардары.

прэзідэнт беларусі ў віншаванні міяну мухамаду шахбазу шарыфу падзякаваў за падтрымку ўступлення беларусі ў шас і пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай работы на міжнародных пляцоўках.

«упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных у час нашай гутаркі ў астане, дасць магчымасць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

аляксандр лукашэнка выказаў надзею на сустрэчы з лідарамі пакістана ў час свайго візіту ў ісламабад і абмеркаванне крокаў па далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

прэзідэнт беларусі пажадаў кіраўнікам гэтай краіны моцнага здароўя і поспехаў, пакістану — дабра, міру і прагрэсу.

лукашэнка: беларусь і пакістан развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу

лятаючы аўтамабіль «люйханчжэ x2», які распрацаваны і выраблены кампаніяй xpeng aeroht, паспяхова пачаў рух у аэрапорце, праляцеў па садовай выставе і цэнтральнай плошчы перад будынкам урада горада хэчы (гуансі-чжуанскі аўтаномны раён, паўднёвы кітай), перадае «жэньмінь жыбаа» анлайн»


гэта першы выпрабавальны палёт машыны гэтай мадэлі ў нізкавышыннай паветранай прасторы ў гуансі. хэчы, вядомы як «горад даўгалецця», багаты турыстычнымі рэсурсамі, што будзе спрыяць рэалізацыі адпаведных кірункаў. акрамя таго, тутэйшая прамысловасць каляровай металургіі здольная забяспечыць падтрымку будучага развіцця нізкавышынных галін і пашырэння ланцужкоў вытворчасці лятальных апаратаў.

весткі з кітаялятаючы аўтамабіль паспяхова прайшоў выпрабаванні ў гуансі

лятаючы аўтамабіль «люйханчжэ x2», які распрацаваны і выраблены кампаніяй xpeng aeroht, паспяхова пачаў рух у аэрапорце, праляцеў па садовай выставе і цэнтральнай плошчы перад будынкам урада горада хэчы (гуансі-чжуанскі аўтаномны раён, паўднёвы кітай), перадае «жэньмінь жыбаа» анлайн»


гэта першы выпрабавальны палёт машыны гэтай мадэлі ў нізкавышыннай паветранай прасторы ў гуансі. хэчы, вядомы як «горад даўгалецця», багаты турыстычнымі рэсурсамі, што будзе спрыяць рэалізацыі адпаведных кірункаў. акрамя таго, тутэйшая прамысловасць каляровай металургіі здольная забяспечыць падтрымку будучага развіцця нізкавышынных галін і пашырэння ланцужкоў вытворчасці лятальных апаратаў.

весткі з кітаялятаючы аўтамабіль паспяхова прайшоў выпрабаванні ў гуансі

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.