12 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Віктара Каранкевіча на пасаду віцэ-прэм’ера, які курыруе прамысловую сферу, даў яму параду не асцярожнічаць на першым этапе работы, а адразу грунтоўна брацца за справу, перадае БелТА.
«Я толькі баюся, Віктар Міхайлавіч, што вы там з-за характару такога акуратнага і па маладосці неяк асцярожнічаць пачнеце ў самым пачатку. Але вы павінны разумець, што спакойнага жыцця не будзе. Прамысловасць — гэта аснова краіны, эканомікі. Яна павінна даваць вынік», — заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка асобна даручыў ужо экс-віцэ-прэм’еру і новаму кіраўніку Брэсцкай вобласці Пятру Пархомчыку ўвесці Віктара Каранкевіча ў курс спраў якія стаяць перад прамысловым комплексам краіны.
«Усё раскажам, усё пакажам. Што не дарабіў, ён даробіць», — запэўніў Пётр Пархомчык.
«Як не дарабіў? Значыць, гэта таксама на табе вісіць. Каб ты знайшоў час неяк і сваё месца ў тых пытаннях, якія засталіся недаробленымі», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.