Вы тут

У Таджыкістане прайшла сустрэча праваахоўнікаў краін АДКБ


Прадстаўнікі МУС Беларусі прынялі ўдзел у пасяджэнні рабочай групы па арганізацыі антынаркатычных аперацый пры каардынацыйным савеце кіраўнікоў кампетэнтных органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў — членаў АДКБ, якое прайшло ў Таджыкістане. Пра гэта паведамляе БелТА.


Спецыялісты прааналізавалі сітуацыю ў рэгіёне і абмеркавалі сумесную стратэгію барацьбы з легалізацыяй даходаў, атрыманых крымінальным шляхам.

«Інтэграцыя наркарынку ў віртуальную прастору і выкарыстанне для разлікаў крыптавалют патрабуе ад праваахоўнікаў эфектыўнага садзейнічання адзін аднаму ў ідэнтыфікацыі злачынцаў. З прычыны павелічэння аб’ёмаў вытворчасці метамфетаміну ў Афганістане прагназуем рост яго транзіту па паўночным і Прыкаспійскім маршрутах у краіны АДКБ і Еўрасаюза, што таксама патрабуе своечасовага процідзеяння», — адзначыў начальнік другога аддзела першага ўпраўлення Гуніптл МУС Вадзім Ваўчок.

Усе гэтыя пытанні ўдзельнікі дэталёва абмеркавалі пры планаванні этапаў субрэгіянальнай антынаркатычнай аперацыі «Канал».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.