У Бабруйску затрымалі кватэрных злодзеяў-гастралёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
З пачатку жніўня ў міліцыю сталі паступаць заявы жыхароў Бабруйска, пацярпелых ад кватэрных злодзеяў. Крадзяжы здзяйсняліся ў адсутнасць гаспадароў.
У адзін з дзён на лінію «102» патэлефанавала пенсіянерка. Жанчына паведаміла: калі яна была дома, да яе праніклі невядомыя. Убачыўшы яе, яны сказалі, што памыліліся адрасам. Невядомыя паспешліва ўцяклі.
Аператыўнікі крымінальнага вышуку сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента аховы па гарачых слядах затрымалі падазраваных. Імі апынуліся двое жыхароў Падмаскоўя 45 і 47 гадоў. У канцы ліпеня фігуранты прыехалі ў горад і арандавалі жыллё, перасоўваліся па Бабруйску на аўтамабілі, выбіралі прыдатныя для ўзлому кватэры. Пераканаўшыся, што нікога няма, з дапамогай адмычак пранікалі ў памяшканні і забіралі каштоўныя рэчы.
Выкрадзеныя рэчы былі выяўленыя ў іх здымнай кватэры.
Следчыя распачалі крымінальныя справы за крадзяжы. Затрыманыя ўжо былі судзімыя ў Расіі за аналагічныя злачынствы і ўгоны.
Прэв’ю: МУС
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.