\Становішча на граніцы з Украінай цалкам пад кантролем, заявіў БелТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
«Сітуацыя на ўкраінскім кірунку сёння цалкам кантралюемая. Памежнікі працягваюць несці службу на паўднёвых рубяжах ва ўзмоцненым рэжыме», — сказаў Антон Бычкоўскі.
«Мы фіксавалі нарастаючыя рызыкі пераносу дыверсійна-тэрарыстычных дзеянняў на тэрыторыю нашай краіны. Гэта і актыўнае вядзенне разведкі нашай тэрыторыі, і спробы пранікнення для абсталявання ў прыграніччы Беларусі схронаў са сродкамі паражэння. На гэта Беларусь вымушаная рэагаваць, узмацніўшы ахову гранціы і ў тым ліку задзейнічаўшы не толькі памежнікаў, але і вайсковыя падраздзяленні», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.
Паводле яго слоў, сёння адзначаецца значнае зніжэнне колькасці правакацый з боку вайскоўцаў сумежнай Украіны. «Новых правакацый паблізу дзярграніцы або перадумоў да іх не назіраецца», — канстатаваў Антон Бычкоўскі.
Прэв’ю: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.