Вы тут

Вальфовіч у Маскве праводзіць перагаворы з Шайгу


Дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч у Маскве праводзіць перагаворы з сакратаром Рады бяспекі Расіі Сяргеем Шайгу, паведамляе БелТА.


Перагаворам папярэднічалі кансультацыі апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін. Бакі абмеркавалі шырокі парадак дня ў сферы бяспекі і пацвердзілі нацэленасць на ўсебаковае ўмацаванне стратэгічнага партнёрства.

«Кансультацыі і двухбаковыя сустрэчы, якія мы праводзім, кажуць пра тое, што Беларусь і Расія даказваюць усім і паказваюць усім, што мы з’яўляемся сапраўднымі стратэгічнымі партнёрамі ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі. Гэта ў тым ліку і эканоміка: як кажа прэзідэнт Беларусі, эканоміка закладвае вырашэнне ўсіх пытанняў», — сказаў Аляксандр Вальфовіч у пачатку сустрэчы.

«Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі не папяровае, яно напоўненае сур’ёзнымі справамі», — сказаў Сяргей Шайгу. Ён таксама звярнуў увагу на моцныя эканамічныя сувязі Беларусі і Расіі, у тым ліку міжрэгіянальныя. «Таму нам ёсць што абмеркаваць, не кажучы ўжо пра нашага выродлівага суседа, які чарговым разам паказаў свой сапраўдны твар», — адзначыў сакратар Рады бяспекі Расіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.