Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ Аб рэгуляванні адміністрацыйных працэдур


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ № 313 «Аб рэгуляванні адміністрацыйных працэдур». Дакумент накіраваны на тое, каб ажыццяўленне такіх працэдур прывесці ў адпаведнасць з Законам ад 7 снежня 2023 года «аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Указам прадугледжана надзяленне РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» функцыямі аператара дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «рэестр адміністрацыйных працэдур», уладальнікам якой з’яўляецца Міністэрства эканомікі. Гэта зроблена ў мэтах забеспячэння даступнасці інфармацыі аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб’ектаў гаспадарання.

За Саветам Міністраў замацоўваюцца паўнамоцтвы на рэгуляванне платы за паслугі (работы), якія аказваюцца ўпаўнаважаным органам пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, а таксама на ўстанаўленне формы рэгламенту такой працэдуры (змяшчае інфармацыю аб патрабаваннях да яе ў дачыненні да суб’ектаў гаспадарання).

Згодна з указам прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 25 чэрвеня 2021 года № 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб’ектаў гаспадарання».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.