Прадстаўнікі беларускай каманды па цяжкай атлетыцы вярнуліся на радзіму пасля паспяховага выступлення на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе БелТА.
З алімпійскай сталіцы наша дэлегацыя спачатку адправілася ў Стамбул, начным рэйсам з якога потым вылецела ў Мінск. Нягледзячы на позні час прыбыцця суайчыннікаў, сустрэць герояў Гульняў у Нацыянальным аэрапорце сабраліся сябры, калегі па нацыянальнай камандзе і члены маладзёжнай зборнай, прадстаўнікі НАК Беларусі і Міністэрства спорту і турызму, а таксама супрацоўнікі РЦАП «Стайкі» і Беларускай федэрацыі цяжкай атлетыкі.
Удзел у спаборніцтвах штангістаў у Парыжы бралі нашы Яўген Ціханцоў і Сюзана Валадзько. У мужчынскім турніры ў катэгорыі да 102 кг Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль, дадаўшы званне прызёра Алімпіяды да тытулаў пераможцы планетарнага форуму і двухразовага чэмпіёна Еўропы. У жанчын у вазе да 71 кг Валадзько на сваіх дэбютных Гульнях спынілася за крок ад п’едэстала, заняўшы чацвёртае месца.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.