У Гомелі вадзіцель учыніў наезд на 15-гадовую дзяўчынку-пешахода, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося на вул. Фядзюнінскага абласнога цэнтра 12 жніўня прыкладна ў 21:15. 40-гадовы кіроўца на Porsche збіў 15-гадовую дзяўчынку-пешахода. «Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка пераходзіла праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе, а святлафор знаходзіўся ў рэжыме мігання жоўтага святла», — растлумачылі ва УУС.
Дзяўчынку з траўмамі шпіталізавалі ў стацыянар.
Спецыялісты ўстанаўліваюць абставіны здарэння.
Прэв’ю: БелТА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».