Вы тут

У СААЗ назвалі патагены, якія могуць выклікаць новую пандэмію


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) апублікавала абноўлены спіс патагенаў, здольных выклікаць новую пандэмію. Ён уключае больш за 30 вірусаў і бактэрый, паведамляе «МИР 24».


Фота: pexels.com

Над спісам працавалі каля 200 вучоных з 50 краін. Яны прааналізавалі 1652 патагены, у тым ліку 28 сямействаў вірусаў і групу бактэрый, і выявілі найбольш небяспечныя. Пры гэтым улічваліся вірулентнасць патагенаў (здольнасць выклікаць хваробу), кантагіёзнасць (заразнасць) і даступнасць вакцын і лекаў.

Так, у спіс небяспечных бактэрый увайшлі чума, бактэрыяльная дызентэрыя, халера і сальманелёз. Толькі ў маі 2023 года ў свеце было зарэгістравана больш за 46 тысяч выпадкаў заражэння халерай.

Таксама навукоўцы ўнеслі флававірусы, якія выклікаюць ліхаманку: гэта вірусы Дэнге і Зіка, жоўтая ліхаманка. Яны перадаюцца праз укусы насякомых і асабліва распаўсюджаныя ў трапічных рэгіёнах. Акрамя таго, у спіс увайшлі вірусы натуральнай воспы і воспы малпаў, грыпу А, Эбола і конга-крымская гемарагічная ліхаманка.

Пасля абнаўлення спіс СААЗ павялічыўся больш як у два разы. Эксперты адзначылі, што пандэмія каранавіруса ў свой час стала нечаканасцю для чалавецтва. Яна ўказала на неабходнасць пастаяннага вывучэння і маніторынгу працэсаў, звязаных з эвалюцыяй вірусаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».