Вы тут

Ці можна прайсці дыспансерызацыю анлайн?


За 2023 г. пройдзена каля 4 млн электронных дыспансерызацый на адзіным партале электронных паслуг. Як прайсці медыцынскае абследаванне анлайн і ў якіх выпадках давядзецца ісці ў паліклініку, распавяла прэс-сакратар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Майя Эндэладзэ, паведамляюць «Минск-Новости».


Фота з адкрытых крыніц

Звычайна для праходжання дыспансерызацыі пацыент звяртаецца ў спецыяльны кабінет у сваёй паліклініцы (можна проста прыйсці, а можна загадзя запісацца на пэўны час). Самастойна або разам з медработнікам ён запаўняе анкету, каб выявіць фактары рызыкі развіцця анкалагічных, сардэчна-сасудзістых захворванняў, хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх і цукровага дыябету. Пасля спецыяліст аглядае поласць рота, скурныя пакровы пацыента, вымярае яму ўзровень артэрыяльнага ціску, рост, вагу, акружнасць таліі, разлічвае індэкс масы цела. Тым, хто старэйшыя за 40 гадоў, вымяраюць унутрывочны ціск для дыягностыкі глаўкомы, якая вядзе да слепаты.

Па выніках анкетавання і агляду праводзіцца кансультаванне па ўстараненню выяўленых фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, а таксама па здароваму ладу жыцця. Пры неабходнасці прызначаюць лабараторныя аналізы, накіроўваюць іх на ЭКГ і да вузкіх спецыялістаў.

На адзіным партале электронных паслуг, а таксама праз мабільны дадатак «Е-Паслуга» можна запоўніць анкету, самастойна скарыстаўшыся паслугай «Прадастаўленне звестак для выяўлення фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў (ад грамадзян)», код 3.65.01. Дастаткова зайсці ў свой асабісты кабінет, адказаць на прапанаваныя пытанні і ў рэжыме рэальнага часу атрымаць адказ. Пасля запаўнення анкеты пацыент можа звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі, якая ўказвалася пры запаўненні анкеты, з вынікам апытання, інфармацыяй аб рызыках развіцця пэўных хвароб, калі яны ёсць, і рэкамендацыяй. Або ж паведаміць супрацоўніку медустановы, што ён прайшоў анкетаванне анлайн, і на месцы атрымаць накіраванні да спецыялістаў.

У выпадку невыяўлення рызык захворванняў будуць дадзены рэкамендацыі аб своечасовай вакцынацыі і наведванні кансультацыі па медыцынскай прафілактыцы.

— Варта адзначыць, што пасля запаўнення анкета аўтаматычна накіроўваецца ў паліклініку, якую чалавек сам упісвае. Адказы можна раздрукаваць ці захаваць у сябе ў электронным варыянце. Пры наведванні паліклінікі медработнік убачыць усе адказы пацыента ў камп’ютары, — адзначыла Майя Эндэладзэ. — Хачу звярнуць увагу, што мы, НЦЭП, не бачым адказы, і ў нас няма доступу да іх. Яны адкрыты толькі грамадзяніну ў асабістым кабінеце і супрацоўнікам медустановы.

Прэс-сакратар НЦЭУ дадала, калі пацыент даваў згоду на запаўненне анкеты ў паліклініцы з удзелам медыцынскага работніка, яму прыйдзе SMS-апавяшчэнне: «Дадзеныя анкеты, запоўненай вамі на прыёме ва ўрача, унесены на НЦЭП». Але гэта не значыць, што вынікі грамадзяніна аб праходжанні дыспансерызацыі накіроўваюцца працадаўцу ці захоўваюцца ў НЦЭП. Гэта аўтаматычнае апавяшчэнне аб тым, што анкета запоўнена і накіравана ў паліклініку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».