У Гомельскай вобласці падключаны апошні пашкоджаны стыхіяй участак сістэмы электразабеспячэння. Такая інфармацыя прагучала на пасяджэнні штаба, паведамляе БелТА са спасылкай на аблвыканкам.
Аднаўленне электразабеспячэння ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне пасля ўрагану 14 ліпеня разгледзелі сёння на пасяджэнні штаба ў аблвыканкаме. «Вечарам 12 жніўня, у 19:00, да сеткі быў падключаны апошні пашкоджаны стыхіяй участак. Сістэма электразабеспячэння адноўлена поўнасцю. Энергетыкі справіліся з апярэджаннем графіка», — растлумачылі ў аблвыканкаме, нагадаўшы, што раней была даведзена задача аднавіць да 15 жніўня.
Сур’ёзная ўвага таксама ўдзелена сферы АПК, аб’ектам якога былі нанесены стыхіяй значныя пашкоджанні. «Даручана паскорыць тэмпы работ. Трэба павялічыць колькасць рабочых рук. Застаецца адрамантаваць 309 аб’ектаў. Працуюць больш як 200 брыгад», — растлумачылі ў штабе.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».