Вы тут

МЗС Беларусі дапамагае вярнуцца на радзіму грамадзянам, якія апынуліся ў працоўным рабстве ў Італіі


Пасольства Беларусі ў Рыме знаходзіцца ў пастаянным кантакце з 10 беларускімі грамадзянамі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю на тэрыторыі Італіі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на МЗС Беларусі.


Фота: БелТА

«Цяпер усе яны вызвалены з-пад варты. Пасольствам аказваецца неабходная консульска-прававая дапамога і прымаюцца меры па больш хуткаму вяртанню беларусаў на Радзіму», — расказалі ў дыпведамстве.

Раней у італьянскіх СМІ са спасылкай на рэсурс Il Giorno паведамілі аб тым, што ў прыгарадзе Мілана была спынена дзейнасць нелегальнай тытунёвай фабрыкі, на якой працавалі ў тым ліку і грамадзяне Беларусі. Для вытворчасці выкарыстоўваліся былыя складскія памяшканні. Адзначаецца, што ўмовы працы былі блізкія да рабскіх. Работнікі не маглі свабодна перамяшчацца, вароты былі заўсёды зачынены, у людзей забралі тэлефоны і пашпарты, вялося пастаяннае відэаназіранне. Паведамляецца, што на працу ў Італію грамадзяне Беларусі патрапілі па аб’яве, у якой абяцалі заробкі да 3 тыс. еўра ў месяц. У краіну яны былі дастаўлены рознымі шляхамі праз пасярэднікаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва  

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Грамадства

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.