Вы тут

Каранкевіч расказаў аб задачах у прамысловасці


Новы намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, які курыруе галіны прамысловасці, пасля прадстаўлення кіраўнікам міністэрстваў, ведамстваў і канцэрнаў расказаў журналістам аб задачах, якія стаяць перад прамысловасцю, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што новая пасада для яго азначае праяву вялізнага даверу. «Гэта таксама і вялікая адказнасць. Таму ўжо з раніцы я знаходжуся тут, на працоўным месцы, для таго, каб ужо аператыўна ўваходзіць у курс усіх пытанняў, якія звязаны з дзейнасцю курыруемых галін, а таксама, каб акунуцца ў тыя задачы, якія пастаўлены перад імі. Гэта неабходна для выпрацоўкі і далейшай працы па рашэнні задач, якія стаяць перад галінамі», — адзначыў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, асноўная задача — гэта далейшая рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў і пытанне імпартазамяшчэння.

«У прамысловасці якраз рэалізацыя інвестыцыйных праектаў накіравана на пашырэнне імпартазамяшчэння. Акрамя гэтага, стаіць задача па ўкараненню сучаснага абсталявання, павышэнню эфектыўнасці работы прадпрыемстваў», — расказаў Віктар Каранкевіч.

Пытанне якасці новы віцэ-прэм’ер таксама назваў адным з найважнейшых. «Была пастаўлена задача — беларуская прадукцыя павінна быць і запатрабаванай і на ўнутраным рынку, і за межамі краіны», — падкрэсліў ён.

Да назначэння на дадзеную пасаду Віктар Каранкевіч працаваў міністрам энергетыкі.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.