Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на сустрэчы старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя Сянько з прадстаўнікамі Усеагульнай канфедэрацыі працы В’етнама.
Як падкрэсліў падчас перагавораў Юрый Сянько, прафсаюзы Беларусі і В’етнама ўзаемадзейнічаюць ужо на працягу многіх гадоў. У 2015 годзе быў заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі прафцэнтрамі дзвюх краін. Сёння наспела неабходнасць актуалізаваць дасягнутыя раней дамоўленасці з улікам усіх рэалій, сучасных выклікаў і патрабаванняў.
— Сёння ў В’етнаме 11 500 000 членаў прафсаюза, праводзіцца сур’ёзная праца па заключэнні калектыўных дагавораў. Нам вельмі важна вывучыць досвед гэтай краіны. Таксама мы дамовіліся падтрымліваць адзін аднаго на сусветнай арэне і ў далейшым паглыбляць нашы ўзаемаадносіны, — адзначыў Юрый Сянько.
Намеснік старшыні Усеагульнай канфедэрацыі працы В’етнама Нгуен Суан Хунг у сваю чаргу дадаў, што прафсаюзы гэтай краіны зацікаўлены ў больш цесным развіцці супрацоўніцтва з беларускімі калегамі. І падкрэсліў, што гэта, безумоўна, паслужыць умацаванню дружбы паміж народамі і краінамі ў цэлым.
— Сёння свет моцна змяніўся, і мы павінны адаптавацца да гэтых змен, — заявіў ён. — Мы падтрымліваем адзін аднаго ва ўсіх адносінах, асабліва на міжнароднай арэне. Акрамя таго, будзем умацоўваць і развіваць адносіны паміж нашымі прафсаюзамі. А ў рамках бягучага візіту мы хочам вывучыць вопыт заключэння калектыўных дагавораў у вашых арганізацыях, тое, як вы абараняеце інтарэсы працоўных, як забяспечваюцца гарантыі сацыяльных правоў працоўных.
Для гэтага, як паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў, у праграме візіту для замежных калег прадугледжана наведванне шэрага прадпрыемстваў, дзе яны непасрэдна змогуць вывучыць досвед працы першасных прафсаюзных арганізацый. Таксама запланавана абмеркаванне магчымасцей супрацоўніцтва нацыянальных прафцэнтраў па лініі аздараўлення і адпачынку працоўных. Акрамя таго, у прафсаюзным універсітэце «МІПСА» бакі дэталёва разгледзяць перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі.
Алена КРАВЕЦ
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.