Вы тут

У Шанхаі ўпершыню праходзіць міжнародны круізны фестываль


У горадзе Шанхай (Усходні Кітай) праходзіць міжнародны круізны фестываль, перадае «Сіньхуа».


У рамках маштабнага мерарыемства, якое працягнецца да 31 жніўня, пройдзе мноства прэзентацый новай прадукцыі, звязанай з круізнай эканомікай, а таксама мерапрыемстваў па прасоўванні круізнага бізнэсу. Як адзначыў намеснік адказнага сакратара народнага ўрада Шанхая Лю Пін, круізная індустрыя мае вялікае значэнне для пашырэння ўнутранага попыту, раскрыцця патэнцыялу спажывання і садзейнічання высокаўзроўневай адкрытасці.

«Горад будзе працягваць прапаноўваць новыя сцэнарыі спажывання і паслугі для круізнай індустрыі, каб задаволіць попыт кліентаў», — запэўніў Лю Пін.

Фестываль праводзіцца для таго, каб умацаваць пазіцыі Шанхая як міжнароднага цэнтра спажывання і пункту прыцягнення штаб-кватэр міжнародных круізных кампаній.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.