Вы тут

Качанава: Развіваючы фармпрамысловасць, нам трэба выпускаць свае вакцыны


Развіваючы фармпрамысловасць, нам трэба выпускаць свае вакцыны, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з працоўным калектывам установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя, перадае БелТА.


«Сёння, нягледзячы на ўсе санкцыйны ціск, Беларусь цікавая многім краінам, мы супрацоўнічаем вельмі плённа і эфектыўна. Будучы ў Кітаі з афіцыйным візітам, я шмат чаго ўбачыла з таго, што можна ўкараняць. З міністрам аховы здароўя, які быў у складзе дэлегацыі, мы прагаварылі пытанні вакцыны ад віруса папіломы чалавека. Таму што для нас здароўе жанчын, дзяўчынак вельмі важна, — сказала Наталля Качанава. — Развіваючы фармпрамысловасць, нам трэба выпускаць свае вакцыны ад грыпу, адзёру і ўсяго астатняга».

З кітайскага боку да нас вельмі добрае стаўленне і гатоўнасць супрацоўнічаць, адзначыла спікер. «У Вялікім камені ў нас больш за 130 рэзідэнтаў, створаны высокатэхналагічныя вытворчасці і прадпрыемствы», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.