Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 323, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 23 лістапада 2020 года нумар 437 «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам даецца права юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку і падпарадкаваным Кіраўніцтву спраў Прэзідэнта, ажыццяўляць рэалізацыю фізічным асобам дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе па-за біржавымі таргамі па цэнах арганізацый-вытворцаў для будаўніцтва або рамонту жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Раней, згодна з Указам № 437, такі механізм продажу быў прадугледжаны толькі для арганізацый Мінлясгаса.
Устаноўлена, што ў выпадку асваення фонду аблвыканкамаў або адсутнасці ў ім пэўнай пароды круглых лесаматэрыялаў Мінлясгас можа набываць па-за біржавымі таргамі драўніну з любых відаў высечак для вытворчасці домакамплектаў (зборных драўляных збудаванняў і вырабаў) з далейшай іх рэалізацыяй фізічным асобам.
У мэтах патаннення для насельніцтва кошту дамакамплектаў іх кошт разлічваецца з улікам выкарыстання таннай сыравіны з фонду аблвыканкамаў.
Таксама ўказам удакладнены аб’ёмы рэалізацыі дзелавой драўніны. Цяпер гэта да 70 куб. м на кожны аб’ект будаўніцтва або аднаўлення (раней — у сукупнасці на ўсе аб’екты) і да 10 куб. м для бягучага рамонту адзін раз у межах каляндарнага года ў сукупнасці на ўсе аб’екты (раней — па 10 куб. м на кожны аб’ект — жылы дом, дачу, садовы дом).
Указ накіраваны на задавальненне патрэб грамадзян у драўнянай сыравіне па прымальных цэнах, стымуляванне фізічных асоб да набыцця драўляных домакамплектаў для будаўніцтва жылля і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў.
Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.
Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.