Вы тут

Мінэнерга Беларусі абмеркавала цыфравізацыю галіны з выканкамам электраэнергетычнага савета СНД


Намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз абмеркаваў з прадстаўнікамі Выканаўчага камітэта электраэнергетычнага савета СНД актуальныя пытанні супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


Рабочая сустрэча адбылася сёння ў Мінэнерга. Дэлегацыю камітэта ўзначаліў яго старшыня Тарас Купчыкаў.

Бакі адзначылі прадуктыўнае ўзаемадзеянне па ключавых напрамках электраэнергетыкі. «Міністэрства энергетыкі надае вялікую ўвагу ўзаемадзеянню з калегамі па Электраэнергетычным савеце СНД. Лічым, што гэта аб’яднанне з’яўляецца прыкладам кансалідацыі ў мэтах развіцця электраэнергетычнай галіны на прасторы Садружнасці», — падкрэсліў Дзяніс Мароз.

Асаблівая ўвага нададзена пытанням цыфравізацыі галіны. Абмеркаваны прапановы па арганізацыі навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай лічбавай трансфармацыі энергетыкі. Як чакаецца, на мерапрыемстве будуць прадстаўлены не толькі адпаведныя стратэгіі краін СНД, але і лепшыя практыкі кампаній і арганізацый энергакомплексу. «Такі падыход дасць магчымасць зрабіць комплексны аналіз вынікаў цыфравізацыі за мінулы перыяд, дэталізаваць, якія новыя тэхналогіі з’явіліся, іх эфект і ўплыў на бізнес-працэсы, а таксама на аснове гэтай інфармацыі намеціць крокі на будучыню», — сказаў Тарас Купчыкаў.

Прэв’ю: Мінэнерга

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».