Вы тут

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, прэм’ер-міністра гэтай краіны Міяна Мухамада Шахбаза Шарыфа і пакістанскі народ з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

«Нашы краіны на працягу доўгіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу. У гэтым годзе мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, што, упэўнены, пасадзейнічае росквіту Беларусі і Пакістана», — гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.

Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні Міяну Мухамаду Шахбазу Шарыфу падзякаваў за падтрымку ўступлення Беларусі ў ШАС і пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай работы на міжнародных пляцоўках.

«Упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных у час нашай гутаркі ў Астане, дасць магчымасць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на сустрэчы з лідарамі Пакістана ў час свайго візіту ў Ісламабад і абмеркаванне крокаў па далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўнікам гэтай краіны моцнага здароўя і поспехаў, Пакістану — дабра, міру і прагрэсу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».