Вы тут

Рамесны дворык уладкавалі ў Брэсце побач з пешаходнай вуліцай


Брэсце побач з пешаходнай вуліцай Савецкай уладкавалі рамесны дворык, расказала дырэктар КУП па аказанні паслуг «Гандлёвы сэрвіс і спажывецкі рынак» Наталля Салагуб, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Рамеснікі даўно аблюбавалі пешаходную вуліцу. У горадзе вырашылі ўладкаваць для іх працы спецыяльную прастору. «Рамеснікі вельмі любяць працаваць на Савецкай, дзе ліхтаршчык запальвае ліхтары. Майстроў шмат, яны расцягваліся па ўсёй вуліцы. Для добраўпарадкавання рамеснага дворыка літаральна прасілася вуліца Астроўскага. Распрацавалі праект і запрасілі рамеснікаў у дворык», — расказала Наталля Салагуб.

Для рамеснага дворыка вырабілі стылізаваныя металічныя канструкцыі з каваннем, зрабілі шыльду. «Кожны працуе са сваім столікам або стэндам, паколькі гэта прадукцыя мае сваю спецыфіку (яе трэба ўмець выкладваць, або выстаўляць карціны). Прылаўкі мы не рабілі», — растлумачыла Наталля Салагуб. Дызайн творчай прасторы яшчэ дапрацоўваецца. Яго дапоўніць падсвятленне, каб майстры маглі прадаваць свае вырабы даўжэй.

Спачатку ўмельцы з насцярожанасцю адрэагавалі на прапанову размясціцца ў новым месцы. Асцярогі былі дарэмнымі, ідэя апраўдала сябе. У рамесным дворыку паток пакупнікоў стаў значна большы, чым тады, калі майстры працавалі на вуліцы Савецкай. Рамеснікі прапануюць набыць вырабы з дрэва, шкла, гліны, мыла, вязаныя рэчы, біжутэрыю, шоперы і многае іншае.

Дарэчы, ад брастаўчан паступіла 25 заяў для гандлю ў рамесным дворыку. Паступаюць званкі і ад іншагародніх жыхароў, якія хацелі б гандляваць сваімі вырабамі ў Брэсце.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».