Усё адбылося ў сакавіку 2024 года. П’яны мужчына ўварваўся ў дом пенсіянеркі. Ён прыставіў нож да грудзей жанчыны, пасля гэтага забраў з дому рэчы і ўцёк, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.
Праз тры дні налётчык вярнуўся. На гэты раз ён збіў жанчыну малатком: яна атрымала два ўдары ў галаву.
Неўзабаве зламысніка затрымалі. Цяпер расследаванне справы завершанае, яго перадалі ў суд.
Мужчыну інкрымінаваны разбой з пранікненнем у жыллё і асабліва злоснае хуліганства. Ён знаходзіцца пад вартай.
Прэв’ю: з адкрытых крыніц
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».