Вы тут

Савет Бяспекі ААН стаў заложнікам ЗША ў пытанні спынення агню ў Газе


Савет Бяспекі ААН фактычна ўсё больш нагадвае пасіўнага назіральніка і фактычна стаў заложнікам пазіцыі ЗША у пытанні неадкладнага спынення агню ў сектары Газа. Аб гэтым заявіў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі, паведамляе ТАСС.


Фота: AP Photo

«З-за патурання Ізраілю з боку нашых амерыканскіх калег Савет так да гэтага часу, на жаль, не змог выпрацаваць выразную рэакцыю на эскалацыю крызісу на Блізкім Усходзе. Па сутнасці, Савет Бяспекі ААН усё больш нагадвае пасіўнага і бяссільнага назіральніка, які здольны толькі канстатаваць яшчэ большую дэградацыю сітуацыі, і рытуальна выказаць з гэтай нагоды заклапочанасць», — заўважыў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН.

Расійскі дыпламат нагадаў, што Расія ўстрымалася ад галасавання па прапанаванай ЗША рэзалюцыі СБ ААН 2735, якая была заклікана падтрымаць перагаворы паміж Ізраілем і палестынскім рухам ХАМАС па спыненні агню ў сектары Газа, бо ў Масквы «былі самыя сур’ёзныя сумневы ў рэалізацыі». «Як паказаў час, усе гэтыя сумневы пацвердзіліся», — канстатаваў Палянскі.

Сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася пасля пранікнення 7 кастрычніка 2023 г. узброеных прыхільнікаў палестынскага радыкальнага руху ХАМАС з сектара Газа на ізраільскую тэрыторыю, які суправаджаўся забойствамі жыхароў прымежных населеных пунктаў і захопам больш за 240 закладнікаў. У адказ Ізраіль пачаў аперацыю ў анклаве з мэтай знішчэння ваеннай і палітычнай структуры ХАМАС і вызвалення ўсіх выкрадзеных. Баявыя дзеянні ў сектары Газа працягваюцца да гэтага часу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».