Вы тут

У Чэхіі з турмы збеглі два кенгуру


У Чэхіі два кенгуру збеглі з турмы, якая знаходзіцца ў Йірыцы. Пазней адзін з уцекачоў самастойна вярнуўся ў выпраўленчую ўстанову, другі дагэтуль у вышуку. Пра гэта паведамляе БелТА со ссылкой на TVP World.


Супрацоўніца турмы Маркета Прунерава папярэдзіла мясцовых жыхароў не набліжацца да жывёлы, якая ўцякла, бо яна можа быць параненая і ўяўляць небяспеку.

У матэрыяле адзначаецца, што кенгуру і іншыя жывёлы, такія як пеўні, трусы і ламы, утрымліваюцца ў турме з 2018 года. Яны там знаходзяцца ў рамках пілотнага праекта, накіраванага на дапамогу зняволеным, тэрмін утрымання якіх падыходзіць да канца.

«У турме вельмі добрыя ўмовы для правядзення спецыяльных тэрапеўтычных курсаў, і яны ў асноўным звязаныя з сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй», — адзначыла Прунерава.

Паводле інфармацыі СМІ, кенгуру збеглі, зрабіўшы падкоп са свайго вальера.

Цікава, але гэта не першы раз, калі кенгуру трапіла ў чэшскія навіны за апошнія месяцы. У снежні 2023 года жывёла па імі Добі вярнулася ў Skalka Family Park, прыватны заапарк недалёка ад Остравы, праз год пасля загадкавага знікнення.

Знікненне жывёлы збянтэжыла мясцовыя ўлады. Паколькі ніякіх прыкмет гвалтоўнага сыходу не было, уладальнікі заапарка выказалі здагадку, што кенгуру выкраў хтосьці, знаёмы з мерамі бяспекі парку.

«Мы не зусім у гэта верым, але ў гэтай гісторыі шчаслівы канец», — заявілі ў заапарку пасля вяртання жывёлы. Па іх версіі, зніклага кенгуру адпусціў выкрадальнік, пасля гэтага ён быў заўважаны ноччу на камерах відэаназірання ў адной з вёсак Чэхіі. У выніку супрацоўнікі заапарка вярнулі яго ў Skalka Family Park.

Прэв’ю: pexels.com.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».