Вы тут

Экспарт будаўнічых паслуг Беларусі за паўгода на $168 млн перавысіў імпарт


За студзень-чэрвень 2024 года забяспечаны выхад на дадатнае сальда будаўнічых паслуг у памеры $168 млн, што ў 1,7 раза больш за паказчык аналагічнага перыяду 2023 года. Такая інфармацыя была агучана на пасяджэнні калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, прысвечаным вынікам работы будаўнічага комплексу рэспублікі за першае паўгоддзе бягучага года, паведамілі БелТА ў прэс-службе ведамства.


За першае паўгоддзе экспарт будаўнічых, інжынерных і архітэктурных паслуг дасягнуў адзнакі $366,5 млн, тэмп росту — 108,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як было заўважана, усталяванае заданне на студзень-чэрвень складала 103,5%.

У прыватнасці, рост аб’ёмаў аказваемых будаўнічых паслуг забяспечаны за кошт павелічэння аб’ёмаў выкананых работ за межамі Рэспублікі-107,3%. Доля такога экспарту ў агульным аб’ёме склала каля 84%.

Галіна за справаздачны перыяд выйшла на станоўчае сальда будаўнічых паслуг у памеры $168 млн, а таксама архітэктурных і інжынерных паслуг у памеры $25, 6 млн (тэмп росту экспарту названых паслуг склаў 115, 9%).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».