Адборачны тур Конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні XVII фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» адбыўся 14 жніўня ў Мінску.
— Вось ужо 17 гадоў БРСМ з’яўляецца арганізатарам аднаго з найбуйнейшых на постсавецкай прасторы фестывалю творчасці «Моладзь — за Саюзную дзяржаву». У гэтым годзе ён напоўнены шэрагам сэнсаў. Перш за ўсё, гэта 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 25-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, — заявіў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук’янаў.
Таксама ён дадаў, што прадугледжаны шэраг актыўнасцей, якія дазволяць маладым людзям акунуцца ў фестывальны драйв, паглядзець на Смаленшчыну.
— Вядома, яны будуць спаборнічаць у конкурсе, але галоўнае — пазнаёмяцца, будуць сябраваць, — заключыў ён.
Кожны ўдзельнік прадставіў на адборачным туры дзве песні, першая раскрывала тэму любві да Радзімы, а другая — сучасныя маладзёжныя тэндэнцыі. Песні выконвалі на рускай ці беларускай мовах, у якасці выключэння дазвалялася выкананне адной з песень на нацыянальнай мове выканаўцы. Акрамя таго, усе выступленні праходзілі пад фанаграму «мінус адзін». Парадак нумароў адборачнага тура быў вызначаны лёсаваннем, а ацэньвала выканаўцаў прафесійнае і кампетэнтнае журы.
З вялікай колькасці заявак, якія паступілі, выбралі восем канкурсантаў. Менавіта яны прадставяць нашу краіну на фестывалі, які пройдзе з 11 да 15 верасня на тэрыторыі Смаленскай вобласці. Сярод іх Ангеліна Самалётава, Яраслава Сокал, Міхайліна Хвясюк, Андрэй Цуба, Надзея Дзегцярова, Дар’я Чэслаўская, Вікторыя Касцюкова і Арцём Палкін.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».