На палігоне Руднінкай у Літве пачнецца будаўніцтва ваеннага гарадка для нямецкіх салдат, паведамляе БелТА.
«Пасля завяршэння інтэнсіўных падрыхтоўчых работ на палігоне Руднінкай пачынаецца стварэнне найбуйнейшай ваеннай інфраструктуры ў гісторыі Літвы», — гаворыцца ў заяве.
На раніцу 19 жніўня на палігоне Руднінкай запланавана сімвалічная цырымонія пахавання капсулы. Як указваецца, «гэта стане першым этапам развіцця інфраструктуры ваеннага гарадка для нямецкай брыгады». У мерапрыемстве прымуць удзел прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ, міністр нацыянальнай абароны Лаўрынас Кашчунас, камандуючы Узброенымі сіламі Літвы генерал Раймундас Вайкшнарас.
Чакаецца, што плошча ваеннага гарадка складзе 170 га. За праектаванне і будаўніцтва адказвае кампанія Eikos statyba. Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы ў пачатку жніўня гэтага года падпісала з кампаніяй адпаведны кантракт.
Раней паведамлялася, што поўнае разгортванне брыгады Бундэсвера ў Літве павінна завяршыцца ў 2027 годзе. Увогуле Германія мае намер размясціць у складзе брыгады на тэрыторыі Літвы каля 5 тыс. салдат і грамадзянскіх асоб.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.