У Беларусі мабільныя аператары падвышаюць тарыфы на паслугі, паведамілі БелТА ў прэс-службах мабільных аператараў.
У прэс-службе мабільнага аператара life:) паінфармавалі, што тарыфы на паслугі вырастуць з 27 жніўня. Паведамляецца, што абаненцкая плата будзе падвышана на некалькіх тарыфах.
У прэс-службе А1 адзначылі, што з 12 жніўня падаражэў кошт паслуг для юрыдычных асоб. Так, вырасла абаненцкая плата і кошт зыходных выклікаў на нумары абанентаў Беларусі. Таксама падаражэлі інтэрнэт-трафік звыш уключанага ў абаненцкую плату і SMS. Як удакладнілі ў кампаніі, змяненне кошту закране дадатковыя паслугі.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.