Вы тут

У амерыканскім штаце Місісіпі мужчына знайшоў ацалелы біўень калумбійскага маманта


У амерыканскім штаце Місісіпі мясцовы жыхар знайшоў уцалелы біўень маманта ў ручаі. Пра гэта напісала газета «Известия» са спасылкай на выданне The Washington Post.


Як піша газета, мужчына па імені Эдзі Тэмплтан 3 жніўня ўбачыў у глеі мясцовага ручая частку двухмятровага біўня калумбійскага маманта, які жыў у гэтых месцах дзясяткі тысяч гадоў таму падчас апошняга ледніковага перыяду.

Ён расказаў, што сфатаграфаваў знаходку і адправіў вучоным, якія працавалі ў штаце. Адзін з даследнікаў ператэлефанаваў мужчыну.

Геолагі з мясцовага дэпартамента якасці навакольнага асяроддзя прыехалі на месца выяўлення закамянеласці. Разам з Тэмплтанам яны акуратна выкапалі бівень, пакрылі яго гіпсавай абалонкай і перавезлі ў Музей прыродазнаўчых навук Місісіпі ў Джэксане.

Гэта першая зафіксаваная закамянеласці маманта такога роду, выяўленая ў штаце, і яна аказалася зусім цэлай. Для Місісіпі гэта надзвычай рэдкая знаходка, заявілі ў дэпартаменце. Там указалі на тое, што раней уздоўж ракі Місісіпі было знойдзена толькі некалькі зубоў маманта.

Калумбійскія маманты дасягалі 4,5 м у вышыню і важылі да 10 т. Яны патрапілі ў Паўночную Амерыку амаль 2 млн гадоў назад праз сухапутны пераход паміж Паўночнай Амерыкай і Азіяй і жылі на тэрыторыі паміж паўднёвай Канадай і Коста-Рыкай. Гіганцкія жывёлы вымерлі каля 12 тыс. гадоў таму.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».