Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў двухгадзінным інтэрв’ю для тэлепраграмы «Вялікія нядзельныя весці» на тэлеканале «Расія» даў канкрэтныя адказы па шэрагу надзённых тэм. Сваімі ўражаннямі ад зносін з беларускім лідарам падзяліўся журналіст Яўген Папоў, паведамляе БелТА.
«Вядома атрымалася. Гутарка была вельмі грунтоўнай і канкрэтнай. З таго пункту гледжаньня, што мы цяпер жывем у вельмі гарачы, напружаны час. І складана пераацаніць важнасць нашага супрацоўніцтва — паміж Расіяй і Рэспублікай Беларусь. Пытанні, якія абмеркавалі: мяне цікавіла сітуацыя з беспілотнікамі, сітуацыя ў вашым, нашым памежжы, як усё гэта адаб’ецца на нашых адносінах, на далейшым развіцці падзей. Вядома, вельмі цікава было пачуць бачанне Аляксандра Лукашэнкі наконт будучыні. Як нашых узаемаадносін у рамках Саюзнай дзяржавы, так і яго бачанне ў вырашэнні ўкраінскага канфлікту. Канкрэтныя адказы. Вельмі дзелавы падыход, узважаная пазіцыя», — сказаў тэлевядучы.
Яўген Папоў канстатаваў, што Беларусь цяпер знаходзіцца пад велізарным ціскам, і тым больш уражвае ўзважаны падыход Аляксандра Лукашэнкі па адпаведных пытаннях.
«Да гонару прымаючага боку трэба сказаць, што ніякіх умоў не было, ніякія тэмы не абмяркоўвалі, пытанні загадзя не абмяркоўваліся. Зразумела, што прэзідэнт пагружаны ў сітуацыю, як ніхто. І ў гэтым сэнсе я задаў тыя пытанні, якія цікавілі мяне як рэпарцёра, журналіста. Аляксандр Рыгоравіч, як мне здаецца, быў вельмі шчыры. І я, вядома, за гэта ўдзячны», — адзначыў журналіст.
Ён таксама адказаў на пытанне, наколькі пазіцыя Прэзідэнта Беларусі запатрабаваная сярод расійскай аўдыторыі. «Яна не проста цікавая, а мае вельмі важнае значэнне. Таму што гэтая пазіцыя Беларусі, як адзначыў Аляксандр Рыгоравіч, — спіна да спіны: не чакайце, адсюль ніколі не будзе пагрозы. Гэта — ключавое», — падкрэсліў Яўген Папоў.
«І з пункту гледжання нашых чалавечых адносін. Тут даўно, мне здаецца, трэба перастаць быць схільным нейкім наратывам з нагоды таго, што нас спрабуюць пасварыць, раз’яднаць ці нешта яшчэ зрабіць. Я быў У Гомелі зараз і бачыў там фермера з Іванава, які ў вас тут вырошчвае трускаўку і прадае яе па ўсіх краінах СНД. Таму гэтая інтэграцыя не толькі на палітычным узроўні. Яна вельмі глыбокая. Нам ёсць куды імкнуцца. Але мы на правільным шляху. І з яго, спадзяюся, не згорнем», — рэзюмаваў інтэрв’юер.
Прэв’ю: БелТА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».