Вы тут

«Новыя людзі» — новыя перамогі


Праграма «Новыя людзі» тэлеканала «Беларусь 3» стала найлепшай у намінацыі «Вечныя каштоўнасці» на VІ Міжрэгіянальным гуманітарна-асветніцкім медыяфестывалі «Спас на Енісеі — 2024».


Сёлетні шосты медыяфестываль праходзіў у Краснадары і стаў выдатнай пляцоўкай, на якой прадстаўнікі медыйнай супольнасці разам з экспертамі змаглі абмеркаваць многія актуальныя тэмы. Традыцыйна там таксама падводзілі вынікі творчага конкурсу журналісцкіх работ. Сёлета творчае спаборніцтва сабрала рэкордную колькасць заявак: у сямі намінацыях удзельнічала 986 работ з 24 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Так, найлепшай у намінацыі «Вечныя каштоўнасці» (катэгорыя «Электронныя медыя») сярод 279 работ стала праграма «Новыя людзі. Пост № 1» тэлеканала «Беларусь 3». Выпуск перадачы прысвечаны юным хлопцам і дзяўчатам, што нясуць вахту Памяці на пасту № 1 у Брэсцкай крэпасці. Мастацкае адлюстраванне традыцыі, якой ужо шмат гадоў, атрымала найвышэйшую адзнаку прафесійнага журы.

Як адзначыла аўтар і рэжысёр праекта Надзея Габец, «галоўная задача праграмы „Новыя людзі“ — паказаць, як фарміруецца асоба. Узрост герояў нашага праекта — ад 15 да 22 гадоў. Яны толькі пачынаюць свой шлях».

Нагадаем, усе выпускі перадачы «Новыя людзі» даступныя да прагляду на YouTube-канале «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала. 

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.