Вы тут

Надвор'е: На выхадных — спякота


Па інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, халодныя тэмпературныя анамаліі першай паловы жніўня завяршаюцца, і другая палова месяца будзе гарачай, хоць і не ўсюды. Так, у пятніцу паветра на сярэдзіну дня прагрэецца да плюс 26–32 градусаў, што перавышае кліматычную норму на 1–5 градусаў. У выхадныя і ў першай палове наступнага працоўнага тыдня тэмпература яшчэ больш павялічыцца, і летнія навальніцы гэтаму не перашкода.


Фота з адкрытых крыніц

Разам з тым розніца тэмператур паміж гарачым паўднёвым усходам і прахалоднай поўначчу будзе дасягаць 12–14 градусаў. У далейшым надвор’е будзе насіць няўстойлівы характар, бо да трапічнай спёкі дададуцца летнія навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці.

У пятніцу, 16 жніўня, надвор’е будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8—14 градусаў, а па захадзе — да плюс 18 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад 26 да 32 градусаў цяпла.

У суботу месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Днём у асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Начная тэмпература паветра дасягне плюс 13–18 градусаў, дзённая — ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 33 градусаў па поўдні.

У нядзелю, 18 жніўня, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя; навальніцы. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць 14–20 градусаў, а днём — ад плюс 24 градусаў па паўночным захадзе да плюс 34 градусаў па паўднёвым усходзе.

У панядзелак месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы будзе 13–20 градусаў з плюсам, а днём — ад 26 па паўночным захадзе да плюс 34 градусаў па поўдні.

20 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 14 да плюс 21 градуса, а днём — ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 36 градусаў па паўднёвым усходзе.

У сераду, 21 жніўня, ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы з узмацненнем ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 14–21 градус, днём — ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 36 градусаў па паўднёвым усходзе.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.