Сёння «Палессе» — адзін з найбуйнейшых у Еўропе вытворцаў дзіцячых цацак з пластмасы і адначасова горадаўтваральнае прадпрыемства Кобрына, тут працуюць тысячы людзей. Прадукцыю кабрынчане рэалізоўваюць на ўнутраным рынку, пастаўляюць у краіны блізкага і далёкага замежжа.
Наталля Пяткевіч наведала зборачна-ўпаковачны цэх, пазнаёмілася з прадукцыяй кампаніі, пагаварыла з работнікамі. Першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прадставілі інвестпраект, у выніку рэалізацыі якога нядаўна з’явіўся новы завод, які ўзвялі за паўтара года. Дырэктар кампаніі Андрэй Гольцман паведаміў, што новая пляцоўка дазволіць нарасціць вытворчасць на 30–40 працэнтаў. Наталля Пяткевіч пабывала на новай пляцоўцы.
У размове з працаўнікамі «Палесся» Наталля Пяткевіч адзначыла высокі інтэлектуальны ўзровень вытворчасці, у ліку дасягненняў адзначыла высокатэхналагічную, разумную сістэму вытворчасці, што робіць магчымым назваць кобрынскае прадпрыемства вытворцам сусветнага ўзроўню.
Падчас сустрэчы з працаўнікамі гаворка зайшла аб інфармацыйнай гігіене, гаварылі найбольш аб тым, як не стаць ахвярай дэзынфармацыі. «Інтэрнэт стаў часткай нашага жыцця. Мы вучымся, працуем, купляем, чытаем навіны, парады, рэцэпты, словам, жывём у абсалютна інфармацыйнай прасторы. І гэта добра, гэта дае неабмежаваныя магчымасці, з аднаго боку, — сказала Наталля Пяткевіч. — А з другога боку, гэта становіцца выклікам, які вымагае мець пэўную інфармацыйную культуру, вымагае ўмець карыстацца інфармацыяй і разбірацца ў інфармацыі. Бо яе надта многа».
Наталлля Пяткевіч засяродзіла ўвагу аўдыторыі на тым, як важна крытычна ацэньваць інфармацыю, правяраць крыніцы інфармацыі і свае кантакты для стасункаў. «Варта лічыцца з тым, што наша жыццё ў інфармацыйнай прасторы ператварылася ў пагрозу нашай бяспецы. І карыстальнікі павінны ўмець прыстасоўвацца да такіх умоў. Асабліва важна навучыць дзяцей правілам паводзінаў у сеціве». А яшчэ прывяла цікавыя лічбы: «Беларусь займае 22 месца сярод 132 дзяржаў па даступнасці да інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій. І гэта надзвычай вялікі паказчык. Калі 10 гадоў таму інтэрнэтам карысталіся 5,7 мільёна чалавек, то цяпер — 90 працэнтаў насельніцтва».
На сустрэчы таксама ўзнімаліся актуальныя для Кобрыншчыны пытанні, гаварылі пра значэнне Дня народнага адзінства. І адразу нарадзілася ініцыятыва — перадаць 17 верасня партыю цацак з «Палесся» дзецям з сямей, якія пераехалі ў Беларусь з Данбаса.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.