Вы тут

Гродзенскія мытнікі знайшлі ў лакаматыве схаваны тавар на Br17 тыс.


Гродзенскія мытнікі канфіскавалі камерцыйную партыю тавару, якая была схаваная ў шахце халадзільніка лакаматыва. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.


«Адзін з супрацоўнікаў цягніковай брыгады, ідучы на парожнім лакаматыве, схаваў ад мытнага кантролю ў шахце халадзільніка каля 170 упаковак з брытвавымі аксэсуарамі, пару шын для грузавога аўтамабіля, канектар, фітынг і іншае. Гродзенскія мытнікі знайшлі тавары пры аглядзе грузавога складу, які прыбыў з Польшчы ў Чыгуначны пункт пропуску "Брузгі". Агульны ацэначны кошт партыі склаў больш за Br17 тыс.», — распавялі ў ДМК.

Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да грамадзяніна складзены пратакол па ч. 2 арт.15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, з утойваннем ад мытнага кантролю, гэта значыць з выкарыстаннем схованак альбо іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне). Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.

За дадзенае парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь (1 БВ — Br40) з канфіскацыяй утоеных тавараў.

Прэв’ю: ДМК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».