Індыя зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Віцебскай вобласцю ў сферах адукацыі, ільноапрацоўкі, мясной і малочнай прамысловасці. Пра гэта сёння падчас візіту ў Аршанскі раён заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя Алок Ранджан Джа, паведамляе БелТА.
Дыпламат пазначыў мэту візіту — знаёмства з адміністрацыяй Аршанскага райвыканкама і абмеркаванне пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці ў сферы льноапрацоўкі.
Паводле слоў пасла, «адносіны паміж Беларуссю і Індыяй вельмі моцныя». Бакі актыўна развіваюць супрацоўніцтва ў сферах калійных угнаенняў, фармацэўтычнай прадукцыі, сельскагаспадарчай тэхнікі.
Што датычыцца адносін з Паўночным рэгіёнам Беларусі, індыйскі бок зацікаўлены ў развіцці сувязей з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам (у ВНУ навучаецца вялікая колькасць студэнтаў з гэтай краіны). «Гэта, вядома, супрацоўніцтва ў галіне льноапрацоўкі. Мясная і малочная прамысловасць нас таксама цікавіць, мы б хацелі павялічваць тавараабат у гэтай галіне», — назваў Алок Ранджан Джа напрамкі для ўмацавання партнёрства.
У праграме візіту ў Аршанскі раён Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя значыліся сустрэча з кіраўніцтвам райвыканкама, пасадка дрэў у парку па вул.Савецкай у азнаменаванне Дня незалежнасці Індыі і дружбы паміж дзвюма краінамі, а таксама наведванне Аршанскага льнокамбіната.
Прэв’ю: БелТА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».