Вы тут

Рагожнік сустрэўся з намеснікам кіраўніка МЗС РФ


Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Міхаілам Галузіным. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.


«У ходзе перагавораў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы маючыя адбыцца мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўні. Разгледзелі ход падрыхтоўкі і ўступлення ў сілу шэрагу знакавых двухбаковых дакументаў, якія плануюцца да падпісання да 25-годдзя Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Абмяняліся думкамі адносна працэсу пашырэння дыпламатычнай прысутнасці Рэспублікі Беларусь у рэгіёнах Расіі», — распавялі ў прэс-службе.

«Пасол Беларусі акцэнтаваў пытанні, актуальныя для беларускіх і расійскіх грамадзян, у прыватнасці пагранічнага кантролю і мытнага надгляду ў аэрапортах, дэфіцыту білетаў на цягнікі, якія курсуюць паміж нашымі краінамі», — падкрэслілі ў дыппрадстаўніцтве.

У кантэксце святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне бакі абмеркавалі магчымыя сумесныя мерапрыемствы, разгледзелі іншыя пытанні сумеснай работы па захаванні гістарычнай памяці. «Закранулі парадак узаемадзеяння ў інтэграцыйных фарматах. Асобна спыніліся на праблематыцы стварэння медыякампаніі Саюзнай дзяржавы», — дадалі ў прэс-службе.

Прэв’ю: МЗС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».