Вы тут

Пройдзе свята кнігі на Баранавіччыне


17 жніўня дарослыя і дзеці збіраюцца на фестываль дзіцячай кнігі ў вёсцы Новая Мыш.


Фота з адкрытых крыніц

Па праву звычайную вёску паблізу Баранавіч можна на адзін дзень назваць сталіцай дзіцячай кнігі Беларусі. У Новую Мыш Баранавіцкага раёна са сваімі новымі кнігамі да чытача ў гэты дзень наведаюцца лаўрэат многіх літаратурных прэмій, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, аўтар цікавых кніг для школьнікаў-пачаткоўцаў Валянціна Драбышэўская, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь аўтар кнігі казак «Дзед Манюкін і ўнукі» Васіль Шырко, паэты і празаікі Іна Фралова, Дзмітрый Мікалаеў. 

Са сваімі новымі героямі пазнаёмяць удзельнікаў кніжнага свята Валерый Квілорыя, Тамара Кавальчук, Таццяна Дземідовіч, Наталля Кандрашук. Аўтограф-сесіі правядуць Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Таццяна Яцук і іншыя пісьменнікі з Мінска і самых розных куткоў Беларусі. 

Арганізатары фестываля дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары» — Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда». 

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.