07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Рэспубліканскі прафсаюзны турзлёт сабраў больш за 600 удзельнікаў з усёй краіны


Мерапрыемства стартавала сёння. На працягу трох дзён зборныя каманды 15 галіновых прафсаюзаў будуць спаборнічаць у спартыўных і творчых конкурсах. У праграме злёту арыентаванне на мясцовасці, пляжны валейбол, веласіпедны, пешы і водны турызм, турыстычны фестываль ежы і творчае прадстаўленне каманд.


Фота БелТА

— Гэта ўжо дзесяты, юбілейны, прафсаюзны турыстычны злёт. І пройдзе ён пад знакам Года якасці. Задача кожнай каманды — не толькі паказаць майстэрства ў розных спартыўных спаборніцтвах, але і прадэманстраваць у творчай візітоўцы лепшыя дасягненні і традыцыі сваёй галіны, — адзначылі ў Федэрацыі прафсаюзаў. — Удзельнікі, якія прыехалі на рэспубліканскі этап, прайшлі сур’ёзны адбор падчас галіновых прафсаюзных турыстычных злётаў. Так што напал эмоцый чакаецца сур’ёзны.

У цэлым прафсаюзы надаюць вялікую ўвагу папулярызацыі розных відаў спорту, здаровага ладу жыцця. Прычым работа гэта першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі вядзецца па розных напрамках — ад арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў, трэніровак для работнікаў і іх дзяцей да матэрыяльнага стымулявання тых, хто клапоціцца аб сваім здароўі, дапамогі ў набыцці абанементаў у басейны, спартыўныя залы. І з кожным годам ахвотных паўдзельнічаць у прафсаюзных спартыўна-масавых мерапрыемствах становіцца ўсё больш. Напрыклад, за мінулы год больш за 800 тысяч членаў прафсаюзаў прынялі ўдзел у розных спаборніцтвах, спартакіядах, турыстычных злётах.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.