Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Ёсць людзі пенсіённага ўзросту.
Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязацельстваў па даручэнні кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў.
Падпісаны акт аб памілаванні — фактычна шанс гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.