Вы тут

ЦВК гатовы да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у любы момант


ЦВК гатовы да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у любы момант, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У адпаведнасці з заканадаўствам, адшту́рхваючыся ад інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе, апошняя дата правядзення выбараў Прэзідэнта — не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Рашэнне аб назначэнні выбараў прымае Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, — сказаў Ігар Карпенка. — Трэба падкрэсліць, што прэзідэнцкія выбары завяршаюць тую маштабную палітычную мадэрнізацыю, якую запусціў рэспубліканскі рэферэндум і ўнёс змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у 2022 году. І лагічна, што выбары Прэзідэнта, як важнай галіны ўлады, якая каардынуе іншыя галіны ўлады, — досыць важны інстытут у гэтай палітычнай мадэрнізацыі. Таму будзем чакаць рашэння Палаты прадстаўнікоў. ЦВК гатовы да правядзення выбараў у любы момант».

Паводле яго слоў, ЦВК падрыхтаваны ўжо метадычныя рэкамендацыі. «Мы навучаем патэнцыйных арганізатараў выбараў. На базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце арганізаваны адпаведныя курсы. Мы разгарнулі такія курсы на базе інстытутаў развіцця адукацыі ў рэгіёнах. Трэба разумець, што, дапусцім, у Адзіны дзень галасавання ў нас амаль 70 тыс. чалавек было задзейнічана толькі у працы камісій. Гэта вялізная армія грамадзян і, вядома, трэба дзесьці нюансы змененага выбарчага заканадаўства вывучыць, тэхналагічныя падыходы, аднастайнае прымяненне гэтага заканадаўства на практыцы галасавання.

«Мы, натуральна, працуем з тэрыторыямі па вызначэнні месцаў, дзе будуць праходзіць выбары, гэта значыць участкі для галасавання. Нешта трэба падрамантаваць, нейкае абсталяванне закупіць дадатковае. Мы планамерна працуем у гэтым напрамку. І гэта звычайная з’ява, калі пасля правядзення адных выбараў ЦВК пачынае падрыхтоўку да наступных выбараў пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў таго ці іншага органа, які выбіраецца», — дапоўніў Ігар Карпенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.